You are viewing [info]budzimir's journal

Previous 10

Apr. 29th, 2011

Я і Супэрмэн.

Пакуль я раздумваў пра свой сыход са "Свабоды" і ўжо пачынаў шкадаваць аб ім, бо будучыня незалежнай прэсы ў Беларусі, а значыць і мая ўласная журналісцкая будучыня цяпер пад вялікім пытаньнем, як раптам даведаўся, што, натхніўшыся маім прыкладам, ніхто іншы, як сам Супэрмэн, амэрыканец з амэрыканцаў, хоць і выхадзец з плянэты Крыптон, не схацеў, каб ягоныя дзеяньні асацыяваліся з палітыкай Злучаных Штатаў, ось цо да:



"Я стаміўся ад таго, што мае дзеяньні тлумачацца, як інструмэнт палітыкі ЗША... Вось чаму я зьбіраюся выступіць у ААН і паведаміць, што я пляную адмовіцца ад амэрыканскага грамадзянства..."

З усёй гісторыяй цалкам, якая выклікала ў Амэрыцы бурную дыскусію, можна азнаёміцца тут.

Ну, містэр Супэрмэн, трымайся там, я з табой! :)

Apr. 10th, 2011

Падпісваюся!

Originally posted by [info]fotaczka at Падпісваюся!

Улады ўзялі чарговага закладніка - гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута. Як мінімум бліжэйшыя два месяцы ён будзе знаходзіцца ў следчым ізалятары Гродзенскай турмы №1.

Супраць журналіста заведзеныя дзве крымінальныя справы: абвінавачванне ў абразе прэзідэнта (частка І, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу) і паклёп на яго (частка І, артыкул 367 КК). Злачынствы журналіст здзейсніў сваімі допісамі ў блогі і артыкуламі ў польскую "Газету выборчу".




У справе аб абразе фігуруюць наступныя артыкулы:

- у жж Анджэя [info]poczobut  - "Дзякуй усім..."
- на Партызане - "Время закручивать гайки"
- у "Газэце выборчай" - "Так кіруе Лукашэнка", "У Беларусі выбары без выбара", "Кажыце мне Бацька", "Лукашэнка: так, фальшаваў выбары", "Свабода па-беларуску: пакаяўся, так выйшаў?", "Перадвыбарчы папулізм па-беларуску", "Так пужае беларускі КДБ" і інш

Я выказваю салідарнасць са зняволеным журналістам і хачу падзяліць з ім адказнасць за здзейсненыя "злачынствы", таму падпісваюся пад усімі артыкуламі Пачобута, якія фігуруюць у справе.


Apr. 9th, 2011

«Я проста ня ведаў, як іначай...»

Учорашняе інтэрвію ў "юбілейны" - дзясяты дзень галадоўкі.

Apr. 3rd, 2011

Хопіць посьціць! Далучаемся!

Apr. 1st, 2011

Наконт галадоўкі ўжывую.



(c) "НН"

Mar. 25th, 2011

За нашу і вашу свабоду. For our freedom and yours.

У мяне тут раз-пораз пытаюцца (ня так часта, як хацелася б, але тым ня менш), што здарылася, чаму на "Свабодзе" перасталі зьяўляцца мае матэрыялы, ці ня звольнілі мяне за плошчу зь якіх ідэалягічных прычынаў.

Адказваю: не, ніхто мяне не звальняў, я сам сышоў у люмпен-пралетары разумовай працы бяз вызначаных заняткаў. Для гэтага даўншыфтынгу было некалькі прычынаў.

Чытаць далей )

Mar. 11th, 2011

R.I.P.

Учора на 55-м годзе пайшла з жыцьця палітоляг Сьвятлана Навумава. Рэдкай інтэлігентнасьці чалавек. Менавіта яе прысутнасьць у ГК "Гавары праўду" не дазваляла мне падзяляць шырока распаўсюджанае пагардлівае стаўленьне да кампаніі.

Падчас пасьлявыбарчага шмону гэбісты аднялі ў яе грошы, сабраныя на апэрацыю па перасадцы нырак. Яна тады ім сказала: "Калі вы мне іх вернеце, мяне ўжо, напэўна, ня будзе". Да жалю, так і атрымалася.

Сьветлая памяць Сьвятлане Андрэеўне, дзяржаўным вырадкам - праклён.

Feb. 8th, 2011

Не пускаюць на вольнае паветра? Ствары яго дома!

Маё асаблівае меркаваньне пра казус Шчадрынай (aka antusha).

Feb. 2nd, 2011

«Той, хто робіць мірную рэвалюцыю немагчымай, робіць гвалтоўную рэвалюцыю непазьбежнай»



...Упартае нежаданьне прэзыдэнта разьвітвацца з народам - не адзінае падабенства з палітычнай сытуацыяй у Беларусі. Зьвяртае на сябе ўвагу і добра знаёмая беларусам бездапаможнасьць апазыцыі. У іх нават з гукаўзмацняльнай апаратурай тыя самыя праблемы - падчас звароту Эль-Барадэя, галоўнага прэтэндэнта на званьне «адзінага» кандыдата ад апазыцыі, да мітынгоўцаў прысутныя на плошчы карэспандэнты замежных СМІ скардзіліся на тое, што ні халеры ж не чуваць. І ня толькі чуваць кепска, але асабліва і не відаць у гэтым спантаным праяўленьні вулічнай дэмакратыі арганізуючай ролі апазыцыйных структураў. Тое самае назіралася і ў Тунісе. На мой погляд, гэтае падабенства мае прымусіць задумацца крытыкаў беларускай апазыцыі ў слушнасьці іхных абвінавачваньняў: ці ня сьведчыць яно аб тым, што апазыцыя папросту ня можа ня быць «слабoй» ва ўмовах дыктатарскага рэжыму?

Аднак слабасьць апазыцыі, спароджаная, падкрэсьліваю, аб'ектыўнымі ўмовамі, не замінае народу паспрабаваць вырашыць свае праблемы самастойна. Нам варта пільна прыглядацца да досьведу тунісцаў і эгіпцянаў, фіксуючы праблемы, зь якімі яны сутыкаюцца, і вартыя перайманьня прыклады паводзінаў, якія яны дэманструюць...

Jan. 31st, 2011

Доўгая дарога з эгіпэцкага рабства.

У супраціўнікаў Лукашэнкі, схільных да містычнага мысьленьня, існуе тэорыя, згодна зь якой хранічнаму беларускаму прэзыдэнту дапамагаюць заставацца ва ўладзе «цёмныя сілы», адцягваючы ў ключавыя моманты ўвагу сусьветнай супольнасьці (а гэта, як вядома, адзіная супольнасьць, здольная вырашыць галоўную праблему беларускага дэмакратычнага грамадзтва) ад Беларусі гучнымі падзеямі ў іншых кутках сьвету. Гэтак, выбары 2001 году засталіся ў ценю тэрарыстычнага нападу на Сусьветны гандлёвы цэнтар, да рэфэрэндуму 2004 нікому не было справы з-за жахлівага тэракту ў Беслане, у лютым 2006 яшчэ палымнеў «карыкатурны скандал», бунтавалі францускія студэнты, навісла пагроза магчымай вайны з Іранам, таму Лукашэнку ізноў удалося пазьбегнуць у іншым выпадку нібыта незваротнага пакараньня за палітычнае махлярства.

Цяпер жа «цёмныя сілы» як быццам пакінулі яго без падтрымкі...

Previous 10